Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна архіўнага занятку для навучэнцаў 7 класа ДУА «СШ №16 ім.А.Сухамбаева г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы – школе»

17 ліпеня 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна быў праведзены архіўны занятак для навучэнцаў 7 класа ДУА «СШ №16 ім.А.Сухамбаева г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы – школе». Падчас наведвання архіва дзеці прынялі ўдзел у віктарыне «Гукі мінулага», адгадвалі зашыфраваныя архіўныя тэрміны, вызначалі прадметы побыту гараджан, выкарыстоўваючы ілюстрацыі з архіўных рэкламных буклетаў, а таксама прымянялі тэхналогіі штучнага інтэлекту для адаптацыі касцюмаў 19 стагоддзя да сучасных вобразаў. А завяршылася наведванне архіва майстар-класам па рэстаўрацыі архіўнага дакумента, дзе навучэнцы былі не толькі ў ролі назіральнікаў, але і самі змаглі адрэстаўраваць ксеракопію рэцэпта Фарнай аптэкі г.Гродна.

На фота: Навучэнцы 7 класа ДУА «СШ №16 ім.А.Сухамбаева г.Гродна» падчас наведвання архіва.