Аб удзеле дырэктара Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў рабоце круглага стала «Беларусь – краіна адзінства»

16 верасня 2025 года дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Г.Г.Карапузава прыняла ўдзел у рабоце арганізаванага Брэсцкім абласным краязнаўчым музеем круглага стала «Беларусь – краіна адзінства», прымеркаванага да Дня народнага адзінства.

Карапузава Г.Г. выступіла з дакладам «Дакументы Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці перыяду 1919-1939 гг.: агульная характарыстыка».

У рамках мерапрыемства адбылося адкрыццё падрыхтаванай музеем выстаўкі транспарантаў КПЗБ «Слова – таксама зброя». Дарэчы, прадстаўленыя экспанаты былі перададзены музею архівам яшчэ ў 1956 годзе.

 

1. Удзельнікі круглага стала
2. Карапузава Г.Г. падчас выступлення