Аб правядзенні сумеснай выставы з УК «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім.Е.Р.Раманава»
Да Года беларускай жанчыны і напярэдадні Дня Перамогі ўстанова «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» сумесна з установай культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім.Е.Р.Раманава» падрыхтавалі выставу «Пра жанчыну-лётчыцу Ганну Дудзіну».
У файе Музея Славы Магілёўшчыны прадстаўлены дакументы лётчыцы 46-га гвардзейскага жаночага авіяпалка Ганны Іванаўны Мішынай (Дудзінай) з фонду асабістага паходжання ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці», а таксама яе асабістыя рэчы і дакументы з фондаў установы культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музэй ім.Е.Р.Раманава».
Сёння, 8 мая, у адкрыцці выстаўкі прынялі ўдзел навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў», а таксама прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Перад прысутнымі з прывітальным словам выступілі намеснік дырэктара музея Аляксандра Буракова і дырэктар архіва Святлана Шараева.
Выстава працягне сваю працу для наведвальнікаў музея да 14 траўня.
![]() |
![]() |
| 1-2. Афіша выставы і малюнкі магілёўскіх школьнікаў пра жанчын-лётчыц. |
![]() |
| 3. Асабістыя дакументы з фондаў музэя. |
![]() |
![]() |
| 4-5. Падчас адкрыцця выставы. |
![]() |
| 6. Намеснік дырэктара музея Аляксандра Буракова выступае падчас адкрыцця выставы. |
![]() |
| 7. Дырэктар архіва Святлана Шараева падчас адкрыцця выставы. |
![]() |
| 8. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў выступае падчас адкрыцця выставы. |
![]() |
| 9. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў дэманструе копіі архіўных дакументаў, якія прадстаўлены ў рамках сумеснай выстаўкі. |
![]() |
| 10. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў падчас інтэрв’ю для «Беларусь 4. Магілёў». |









