Акцыя «Архівы – школе», правядзенне інфармацыйных гадзін на тэму: «Чарнобыльская трагедыя ў дакументах архіва» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»

25-26 красавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці, з навучэнцамі 8-х класаў дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа №7 г.Оршы» і «Сярэдняя школа №2 г.Оршы» , вядучым архівістам аддзела выкарыстання дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы Ю.І.Градоўка праведзены інфармацыйныя гадзіны на тэму: «Чарнобыльская трагедыя ў дакументах архіва», прымеркаваныя да 38-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС была самай разбуральнай за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі. Згодна з Міжнароднай шкалой ядзерных падзей, чарнобыльскай катастрофе прысвоены сёмы, самы высокі ўзровень нанесеных страт. Радыёактыўнаму забруджванню падвергліся больш за 200 тысяч квадратных кіламетраў, з іх 70% – на тэрыторыі Украіны, Беларусі і Расіі. У выніку аварыі на 4-ым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС радыеактыўнаму забруджванню ў большай ці меншай ступені падвергліся шырокія тэрыторыі пяці абласцей Беларусі, у якіх было размешчана 27 гарадоў і 2697 населеных пунктаў, дзе пражывала больш за 2 млн. чалавек. Тэрыторыя паражэння склала 45,52 тысяч кіламетраў. Да катэгорыі пацярпелых было аднесена больш за 20% тэрыторыі нашай рэспублікі. 115 тысяч чалавек былі вымушаны эвакуіравацца з 30-кіламетровай зоны адчужэння ЧАЭС.

Таму ў гэтыя дні варта ўспомніць аб жудаснай трагедыі таго часу, аб подзвігу людзей, якія праявілі смеласць і адвагу пры ліквідацыі наступстваў аварыі.

Акрамя таго, для навучэнцаў школ былі праведзены аглядныя экскурсіі па архіве. Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння, асноўнымі кірункамі дзейнасці архіва, складам якія захоўваюцца фондаў, спецыфікай працы з архіўнымі дакументамі і іх захоўваннем, наведалі архівасховішча, а таксама азнаёміліся са стэндавымі выставамі, якія экспануюцца ў архіве.