Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна тэматычнай экскурсіі «Народная адукацыя ў Гродзенскай губерні» для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «СШ №42 г.Гродна»

02 ліпеня 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзена тэматычная экскурсія «Народная адукацыя ў Гродзенскай губерні» для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «СШ №42 г.Гродно» у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе». На экскурсіі наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй развіцця сістэмы адукацыі ў Гродзенскай губерні. Увага навучэнцаў была звернута на імкненне вучыцца, каб стаць паважаным чалавекам і прыносіць карысць для грамадства. У архівасховішчы вучні даведаліся аб умовах захавання дакументаў, а ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў сачылі за працэсам іх рэстаўрацыі.

 

1. Навучэнцы знаёмяцца са справамі ў вучэбнай аўдыторыі.
2. Наведвальнікі ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.
3. Навучэнцы ў архівасховішчы.