Правядзенне мерапрыемстваў ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці», прымеркаваных да Міжнароднага тыдня архіваў

У перыяд з 5 па 7 чэрвеня ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» прайшоў Міжнародны тыдзень архіваў. У рамках тыдня быў арганізаваны сход супрацоўнікаў, на якім абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца дзейнасці архіва на сучасным этапе. Таксама была праведзена аглядная экскурсія па архіве і майстар-клас па рэстаўрацыі, рамонце і вокладцы дакументаў для супрацоўнікаў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка. Супрацоўнікі архіва распавялі гасцям аб структуры і асноўных напрамках дзейнасці ўстановы, складзе і змесце, дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве. Увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы з фондаў архіва, выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны, а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле архіва. Падчас экскурсіі госці наведалі архівасховішча, а таксама паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі ў лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў.

Таксама праводзілася кансультаванне грамадзян з дапамогай тэлефоннай сувязі і асабістага прыёму па пытаннях месцазнаходжання архіўных дакументаў, неабходных для вырашэння сацыяльных пытанняў, а таксама па пытаннях біяграфічнага і генеалагічнага характару.

 

1. Супрацоўнікі Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка знаёмяцца з дакументамі архіва
2. Супрацоўнікі лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў дэманструюць працэс аднаўлення дакумента
3. Наведванне архівасховішча супрацоўнікамі Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка