Аб правядзенні заняткаў з навучэнцамі 10-11 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва» на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і праекта «Юны архівіст» 27 лютага 2025 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прайшлі заняткі з навучэнцамі 10-11 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва».

Падчас заняткаў, навучэнцы азнаёміліся з аблічбоўкай дакументаў, са звесткамі аб зменах у складзе і аб’ёме фондаў архіва і працягнулі даследчую працу па фондзе №6115 «Калекцыя дакументаў удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай, Вялікай Айчыннай войн, сацыялістычнага будаўніцтва, Герояў Сацыялістычнага будаўніцтва».

Таксама навучэнцамі былі прагледжаны дакументальныя фільмы: «Вызваленне», «Ола-сястра Хатыні».

 

1. Навучэнцы азнаёміліся з аблічбоўкай дакументаў
2. Навучэнцы азнаёміліся са звесткамі аб зменах у складзе і аб’ёме фондаў архіва