Правядзенне ўрокаў на тэму «Гісторыка-культурная спадчына Гродзеншчыны» для навучэнцаў 8 і 9 класаў ДУА «Гімназія №6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

5 снежня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 8 і 9 класаў ДУА «Гімназія №6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна» былі праведзены 2 урока на тэму «Гісторыка-культурная спадчына Гродзеншчыны».

Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам аб складзе дакументаў і асноўных напрамках работы ўстановы; прадэманстравалі найбольш каштоўныя дакументальныя матэрыялы, якія з’яўляюцца ўнікальнымі сведчаннямі гістарычнага мінулага Гродзенскай вобласці. У ходзе ўрокаў дзеці азнаёміліся з выставамі дакументаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія экспануюцца ў чытальнай зале, а таксама са зборнікамі дакументальных матэрыялаў, падрыхтаванымі пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

У завяршэнні ўрокаў для вучняў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі архивохранилище і лабараторыю па рэстаўрацыі, пераплёту і рамонту дакументаў.

 

1. Навучэнцы ДУА «Гімназія №6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна» вывучаюць дакументы архіва
2. Навучэнцы ДУА «Гімназія №6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна» падчас наведвання архівасховішча