17 і 18 чэрвеня 2025 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы сярэдняй школы №28 г. Віцебска, якія знаходзяцца ў летнім аздараўленчым школьным лагеры з дзённым знаходжаннем
У ходзе экскурсіі адбылося знаёмства дзяцей з архівам. Для чаго неабходна захоўваць дакументы, як даўно з’явіліся архівы, якія задачы стаяць перад архівістамі сёння – гэтыя і іншыя пытанні былі прадметам размовы, падчас якой школьнікі выказвалі свае здагадкі і атрымлівалі кваліфікаваныя адказы ад супрацоўніка архіва. Таксама для дзяцей былі арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і наведванне аднаго з архівасховішчаў.
![]() |
1. У чытальнай зале архіва |
![]() |
2. Падчас прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |
![]() |
3. У адным з архівасховішчаў |