Правядзенне супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» паказу дакументальнага фільма «Крэпасць-герой» у ДУА «Сярэдняя школа №33 імя Г.І.Абялеўскага г.Гродна»
13 мая 2026 года супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №33 імя Г.І.Абялеўскага г.Гродна» быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага да 85-й гадавіны абароны Брэсцкай крэпасці Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Перад пачаткам паказу загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці Ірына Слінко расказала навучэнцам пра гісторыю абароны Брэсцкай крэпасці і гераізм савецкіх салдат, якія прынялі на сябе першы ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
![]() |
| 1. Выступленне супрацоўніка архіва Ірыны Слінко перад навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа №33 імя Г.І.Абялеўскага г.Гродна» |
![]() |
| 2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №33 імя Г.І.Абялеўскага г.Гродна» г.Гродна» падчас прагляду фільма «Крэпасць-герой» |

