У рамках «Архівы – школе» ў Дзяржархіве Віцебскай вобласці адбылося мерапрыемства для ўдзельнікаў школьнага лагера з паказам хроніка-дакументальнага фільма «Вызваленне Віцебска»

Для ўдзельнікаў 1-га і 2-га атрадаў школьнага лагера Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №42 г.Віцебска імя Д.Ф.Райцава» ў Дзяржархіве Віцебскай вобласці у рамках акціі «Архівы – школе» адбылося мерапрыемства з паказам фільма «Вызваленне Віцебска», падрыхтаванага БДАКФФД.

У ходзе мерапрыемства вучням расказалі аб тым, для чаго ствараюцца архівы, паказалі хроніку з фондаў БДАКФФД, правялі экскурсію па выставе архіўных дакументаў «Падарожжа ў мінулае: як шукаць інфармацыю аб сям’і».

Скончылася мерапрыемства экскурсіямі ў сховішчы, падчас якіх навучэнцы змаглі ўбачыць сапраўдныя архіўныя дакументы.

 

1. Намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна праводзіць урок для малодшых школьнікаў – удзельнікаў 2-га атрада школьнага лагера Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №42 г.Віцебска імя Д.Ф. Райцава» з паказам фільма «Вызваленне Віцебска», падрыхтаванага БДАКФФД.
2. Удзельнікі 1-га атрада школьнага лагера Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №42 г.Віцебска імя Д.Ф.Райцава» падчас архіўнага ўрока ў чытальнай зале Дзяржархіва Віцебскай вобласці знаёмяцца з выставай «Падарожжа ў мінулае: як шукаць інфармацыю аб сям’і».
3–5. У сховішчы Дзяржархіва Віцебскай вобласці экскурсіі для ўдзельнікаў школьнага лагера Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №42 г.Віцебска імя Д.Ф.Райцава» праводзіць загадчык аддзела Каханка Уладзімір.