Правядзенне прафарыентавання для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
11 сакавіка 2024 года Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі студэнты гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і іх выкладчык – кандыдат гістарычных навук Алена Шымак.
Намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі правёў прафарыентацыйную лекцыю, у ходзе якой распавёў навучэнцам пра гісторыю архіва, найбольш значныя дакументы, якія захоўваюцца ў НГА Беларусі, а таксама пра асноўныя накірункі дзейнасці архіва. Для наведвальнікаў была праведзена экскурсія па сховішчах НГА Беларусі.
Студэнты выказалі вялікую цікавасць да дакументаў НГА Беларусі, актыўна задавалі пытанні па выніках лекцыі.
![]() |
1. Супрацоўнік НГА Беларусі Яўген Глінскі распавядае пра гісторыю і асноўныя накірункі дзейнасці архіва |
![]() |
2. Дэманстрацыя найбольш старажытных дакументаў НГА Беларусі |