Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцыі на тэму «Дакрананне да гісторыі»

15 студзеня 2024 г. у рамках акцыі «Архівы-школе» з навучэнцамі 7-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №20 г.Оршы ім. І.А.Флёрава» заг. аддзелам выкарыстання дакументаў М.А.Нікулінай праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Дакрананне да гісторыі», прысвечаная 310-годдзю з дня заснавання касцёла і кляштара Трынітарыяў у г.Оршы.

У 1714 г. у горадзе пачалося будаўніцтва мураванага кляштара Трынітарыяў з касцёлам. Права на будаўніцтва кляштара атрымалі браты Адам і Казімір Саковічы. У 1717 г. храм быў асвечаны тытулам Святой Тройцы.

Падчас дадзенага мерапрыемства навучэнцы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення, дзейнасць каталіцкага манаскага ордэна трынітарыяў, яго заснавальнікаў, а таксама пра тое, калі ордэн з’явіўся на тэрыторыі г. Оршы і яго наступным лёсе. Для дзяцей была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча, дзе яны даведаліся аб структуры ўстановы і сферы дзейнасці кожнага падраздзялення, зоне камплектавання архіва і наяўных на захоўванні архіўных фондах, асаблівасцях захоўвання спраў і напрамках работы з архіўнымі дакументамі.