Супрацоўніцтва ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» і Аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г.Бабруйска

Немалаважным аспектам дзейнасці арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ўзаемадзеянне адна з адной.

Так, 29 лютага 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» адбылася сустрэча дырэктара Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Заяц Алена Дзмітрыеўны і начальніка аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г.Бабруйска Сіняўскай Валянціны Віктараўны ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Бабруйска».

Дадзены клас з’яўляецца падшэфным класам аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г.Бабруйска. Начальнік аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г.Бабруйска Сіняўская Валянціна Віктараўна напярэдадні святкавання Дня Канстытуцыі 15 сакавіка 2024 года расказала пра гісторыю з’яўлення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, як прававога дакумента, які гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральніка гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.

Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Заяц Алена Дзмітрыеўна пазнаёмілі навучэнцаў з сацыяльнымі ролікамі, створанымі ў рамках праекту «Адкрыты кінаархіў» установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў». Кадры ўнікальнай архіўнай хронікі закліканы прадэманстраваць гістарычныя падзеі і людзей, якімі па праве ганарацца нашчадкі.