Удзел работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь ва урачыстам мерапрыемстве, прысвечанаму Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Дню жанчын у школе №206 імя А.М.Кіжаватава г.Мінска

07 сакавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архивы-школе» работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш і галоўны інжынер, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы» В.А.Баранаў прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве «От сердца к сердцу», прысвечаным Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Дню жанчын у сярэдняй школе №206 імя А.М.Кіжаватава г.Мінска.

У рамках мерапрыемства Дарагуш І.У. і Баранаў В.А. павіншавалі калектыў педагогаў і навучэнцаў школы са святамі і ўручылі дырэктару школы А.А.Клімковіч ілюстраваны зборнік дакументаў «Операция «Багратион». Партизаны белорусских земель…», таксама напярэдадні святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Нацыянальны архіў прадаставіў школе фотадакументальную выставу «Край мужества и славы».

 

1. Фотадакументальная выстава «Край мужества и славы».
2. Дырэктар школы А.А.Клімковіч вітае гасцей мерапрыемства.
3. Выступленне навучэнцаў школы.
4. Дарагуш І.У., Баранаў В.А. выступаюць перад навучэнцамі і гасцямі школы.
5. Баранаў В.А. уручае дырэктару школы А.А.Клімковіч зборнік дакументаў «Операция «Багратион». Партизаны белорусских земель…».
6. Зборнік дакументаў «Операция «Багратион». Партизаны белорусских земель…».
7. Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства.