Уручэнне кнігі «Вызваленне горада Магілёва 28 чэрвеня 1944 года. З успамінаў…», падрыхтаванай установай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» да 80-годдзя вызвалення горада Магілёва

25 чэрвеня 2024 года, напярэдадні святкавання 80-й гадавіны вызвалення горада Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дырэктар установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» А.А.Набокава падарыла кнігу «Вызваленне горада Магілёва 28 чэрвеня 1944 года. З успамінаў…», апублікаваную да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дырэктару сярэдняй школы №1 горада Магілёва Т.М.Шкуратавай для музейнага пакоя школы.

З навучэнцамі старэйшых класаў архіў узаемадзейнічае ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст».

На фота: Уручэнне кнігі дырэктару СШ №1 г.Магілёва Т.М.Шкуратавай дырэктарам архіва А.А.Набокавай.