85 гадоў агнявому ўзлёту: подзвіг Гастэлы
26 чэрвеня 1941 года, у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, капітан Мікалай Францавіч Гастэла здзейсніў подзвіг, які стаў легендай. Ахоплены полымем самалёт, капітан накіраваў у самае сэрца варожай калоны. Гэта была не проста гібель – гэта быў подзвіг, агністы сімвал нязломнай волі і любові да Радзімы. І сёння, праз 85 гадоў, памяць аб ім жыве не толькі ў нашых сэрцах, але і на вуліцах гарадоў – напрыклад, у Полацку, дзе адна з вуліц носіць імя героя.
Рашэннем Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 11.03.1947 № 1815 зноў пракладзеная вуліца ў раёне Запалоцця атрымала назву «Вуліца імя М.Гастэлы».
![]() |
| 1. Рашэнне выканкама Полацкай гарадскога Совета дэпутатаў працоўных ад 11.03.1947 № 1815. ЗГАПол Ф.658 Оп.1 Д.41 ЛЛ.107, 107об. |
