Аб правядзенні тэматычнага ўрока супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы»

6 мая 2024 г.у рамках праекта «Юны архівіст» у ДУА «Сярэдняя школа №13 г.Баранавічы» адбыўся тэматычны ўрок «Грэмелі залпы дзеля міру», прысвечаны 9 Мая. Заг.аддзелам дзяржархіву Святлана Ігараўна Лаўрэнцьева расказала вучням аб цяжкіх гадах акупацыі горада, створаных канцлагерах і гета. У завяршэнні ўрока навучэнцам прадэманстравалі фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў ў рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».

 

1. Загадчык аддзела С.І.Лаўрэнцьева праводзіць тэматычны ўрок
2. Знаёмства вучняў з кнігай «Архівы. Нічога, акрамя праўды»