Правядзенне ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі архіўнай практыкі студэнтаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
У перыяд з 29 чэрвеня па 2 ліпеня 2026 г. на базе дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» прайшла вучэбная архіўная практыка студэнтаў 2 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Гісторыя».
Студэнты азнаёміліся з гісторыяй, структурай, складам фондаў, функцыямі аддзелаў установы, мерапрыемствамі па забеспячэнні захавання дакументаў і працай архівасховішчаў.
У рамках індывідуальных заданняў практыканты былі задзейнічаны ў выкананні такіх відаў архіўнай працы, як пошук біяграфічных дадзеных пры выкананні запытаў сацыяльна-прававога характару, алічбоўка архіўных дакументаў, праца ў архівасховішчах.
У ходзе практыкі студэнты атрымалі комплекснае ўяўленне аб дзейнасці архіва і каштоўны вопыт работы з арыгіналамі дакументаў, ацанілі магчымасці выкарыстання матэрыялаў НГА Беларусі ў вучэбнай, навуковай і экскурсійна-краязнаўчай рабоце.
![]() |
| 1. Выступленне супрацоўніка архіва М.В.Трайгель перад навучэнцамі ДУА «Гімназія №9 імя Ф.П.Кірычэнкі г.Гродна» |
![]() |
| 1-2. Праца з арыгіналамі архіўных дакументаў |
![]() |
![]() |
| 3-4. Праца з лічбавымі копіямі архіўных дакументаў |



