Аб удзеле намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь С.В.Кулінка ў мерапрыемстве на прадпрыемстве «Агат. Электрамеханічны завод»

12 лютага 2025 г. намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ), к.г.н. С.В.Кулінок прыняў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якое праводзілася на прадпрыемстве «Агат. Электрамеханічны завод».

Ён выступіў перад калектывам завода з лекцыяй «Уклад партызан Беларусі ў справу Вялікай Перамогі». Для работнікаў прадпрыемства таксама была прадстаўлена банэрная выстава «Рэспубліка-партызанка», якая расказвае пра гісторыю партызанскай барацьбы на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У заключэнні для ўдзельнікаў сустрэчы была прадэманстравана кінахроніка па гісторыі партызанскага руху з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

 

1. Намеснік дырэктара НАРБ С.В Кулінок выступае з лекцыяй
2. Намеснік дырэктара НАРБ С.В Кулінок прадстаўляе выставу «Рэспубліка-партызанка»
3. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кадрах прадпрыемства «Агат. Электрамеханічны завод» А.В.Семянюга
4. Работнікі прадпрыемства «Агат. Электрамеханiчны завод» на лекцыі