Занятак у рамках праекта «Юны архівіст» для навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў»
У рамках праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшоў занятак для вучняў першага курса спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва» установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў».
Падчас заняткаў супрацоўнікі архіва азнаёмілі навучэнцаў з правіламі працы ў чытальнай зале, складам і зместам дакументаў архіва, асаблівасцямі выкарыстання навукова-даведачнага апарата для пошуку дакументаў, прадэманстравалі працэс рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
Навучэнцы пазнаёміліся з дакументальнай і банэрнай выставамі, створаныя на аснове архіўных дакументаў, а таксама наведалі архівасховішча, дзе змаглі на свае вочы ўбачыць сучасныя ўмовы захоўвання дакументаў.
Заняткі завяршыліся прымяненнем атрыманых ведаў на практыцы і абмеркаваннем пытанняў.
![]() |
| 1. Загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольга Троцкая тлумачыць парадак выпіскі спраў карыстальнікамі чытальнай залы. |
![]() |
| 2. Навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» знаёмяцца з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся». |
![]() |
| 3. Калектыўнае фота навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» на фоне банэрнай выставы «Зноў да мінулага поглядам наблізімся». |


