Занальны архіў у г.Крычаве падае матэрыял для размяшчэння на сайце ў раздзел «Навіны галіны»

Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры падрыхтоўцы і правядзенні выставы і гутаркі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст».

26 красавіка 2025 года ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» на базе установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» вядучым архівістам Вікторыяй Кандраценкі была падрыхтавана стэндавая выстава «Гістарычная памяць народа», а так сама праведзена гутарка «Мы гэтай памяці верныя» для навучэнцаў 5«А»класа ДУА«Сярэдняя школа №5 г.Крычава».

Вядучы архівіст азнаёміла прысутных з архіўнымі матэрыяламі, якія пацвярджаюць зверствы фашыстаў на Крычаўскай зямлі, успамінамі відавочцаў аб масавых забойствах мірнага насельніцтва, аб тых, хто абараняў наш край. Бо беларускі народ самааддана змагаўся з акупантамі і ўнёс вялікі ўклад у Вялікую Перамогу над фашызмам. Мы ганарымся тым, што наша краіна носіць гордае імя «Пераможца».

 

1-3. Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка пры правядзенні гутаркі для навучэнцаў 5«А»класа ДУА«Сярэдняя школа №5 г.Крычава».