1 кастрычніка 2024 г.работнікі БелНДІДАС правялі сустрэчу са студэнтамі старэйшых курсаў гістарычнага факультэта БДУ
Сустрэча са студэнтамі 3 і 4 курсаў гістарычнага факультэта БДУ, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «Гісторыка-архівазнаўства» і «Дакументазнаўства», адбылася па ініцыятыве Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. Арганізацыйную і тэхнічную падтрымку забяспечыла кіраўніцтва факультэта і кафедры крыніцазнаўства.
Сустрэча адбылася ў рамках прафарыентацыйнай работы, якая праводзіцца інстытутам, і была накіравана на азнаямленне студэнтаў са спецыфікай навуковай працы ў БелНДІДАС, іншых дзяржаўных архіўных установах, арыентацыю іх на занятак навуковай дзейнасцю, прадаўжэнне навучання ў магістратуры і аспірантуры.
Адкрыла сустрэчу намеснік дэкана факультэта І.В.Лебедзева, якая прадставіла ўдзельнікаў мерапрыемства і падкрэсліла яго важнасць.
Дырэктар інстытута А.Я.Рыбакоў выступіў з прэзентацыяй, у якой коратка распавёў пра гісторыю інстытута і асноўных напрамках яго дзейнасці.
Загадчык аддзела архівазнаўства С.Я.Купрыянаў і загадчык аддзела дакументазнаўства А.В.Шумская праінфармавалі студэнтаў аб тэматыцы навуковых даследаванняў, што выконваюцца ў узначальваемых імі падраздзяленнях, акцэнтавалі ўвагу на найбольш значных распрацоўках інстытута ў маштабах архіўнай галіны і ўсёй краіны.
Малодшы навуковы супрацоўнік аддзела архівазнаўства І.У.Лютарэвіч распавёў аб рабоце з моладдзю ў БелНДІДАС, дзейнасці першаснай прафсаюзнай арганізацыі і першаснай арганізацыі БРСМ.
Студэнтам таксама быў прадэманстраваны падрыхтаваны БелНДІДАС відэафільм, у якім маладыя супрацоўнікі інстытута распавялі пра карысць і перавагах навучання ў магістратуры, дадатковых магчымасцях, што адкрывае для прафесійнага і кар’ернага росту атрыманне ступені магістра.
Завяршыла мерапрыемства выступленне загадчыка кафедры крыніцазнаўства С.М.Ходзіна, які падтрымаў ініцыятыўныя прапановы БелНДІДАС, падзякаваў яго прадстаўнікам за праведзенае мерапрыемства.
Сустрэча прайшла ў цёплай нефармальнай абстаноўцы і выклікала непадробную цікавасць з боку студэнтаў.
![]() |
1. Дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў расказвае студэнтам пра вынікі навуковых распрацовак інстытута |
![]() |
2. Студэнцкая аўдыторыя падчас сустрэчы |
![]() |
3. Студэнты падчас сустрэчы |
![]() |
4. Аб напрамках навуковых даследаванняў аддзела дакументазнаўства распавядае загадчык аддзела А.В.Шумская |
![]() |
5. Студэнтка 4 курса А.Кузьміч уважліва слухае выступленні работнікаў БелНДІДАС |
![]() |
6. Падчас прагляду відэароліка пра магістратуру |
![]() |
7. Вынікі сустрэчы падводзіць загадчык кафедры крыніцазнаўства С.М.Ходзін |