29 верасня – 2 кастрычніка 2024 г. работнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці правялі акцыю «Архівы – школе» з паказам фільма «Вызваленне», падрыхтаванага БДАКФФД, для школьнікаў і студэнтаў горада Ханты-Мансійска (Югры) (Расійская Федэрацыя)

У рамках святкавання 90-годдзя архіўнай галіны Югры намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Таццяна Буевіч правяла сустрэчы са школьнікамі 5 – 10 класаў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 8 (г.Ханты-Мансійск(Югры)) і студэнтамі Югорскага дзяржаўнага ўніверсітэта аб гісторыі вызвалення Беларусі з дэманстрацыяй фільма «Вызвалення» падрыхтаванага БДАКФФД.

Падчас сеансаў хлопцам была расказана гісторыя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у верасні 1943 г. – жніўні 1944 года, агучана інфармацыя аб генацыдзе беларускага народа, аб катастрафічных наступствах трох гадоў акупацыі.

Пасля сеанса адбыўся абмен уражаннямі аб фільме.

 

1. Падчас мерапрыемства ў сярэдняй агульнаадукацыйнай школе № 8 (г.Ханты-Мансійск(Югры)).
2. Гутарка з малодшымі школьнікамі пасля прагляду фільма.
3. У навуковай бібліятэцы Югорскага дзяржаўнага ўніверсітэта падчас правядзення мерапрыемства.