Да 80-годдзя вызвалення горада Жлобіна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

13 чэрвеня 2024 г.у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і да 80-годдзя вызвалення Жлобіна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» правялі ўрок-мужнасці «Жлобінская зямля ў агні палала. Генацыд у Беларусі» для дзяцей школьнага лагера ДУА «Гімназія №1 г.Жлобіна» і ўдзельнікаў чытацкага клуба ДУК «Жлобінская раённая дзіцячая бібліятэка». У канцы ўрока дзецям быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны БДАКФФД у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».

Таксама дзеці азнаёміліся з дзеючымі выставамі архіва, наведалі з агляднай экскурсіяй архівасховішча.

 

1. Архівіст Ірына Елісеева праводзіць урок
2. Аглядная экскурсія па архівасховішчы
3. Знаёмства дзяцей з архіўнымі дакументамі
4. Навучэнцы ДУА «Гімназія №1 г.Жлобіна», удзельнікі чытацкага клуба ДУК «Жлобінская раённая дзіцячая бібліятэка» і архівіст Ірына Елісеева каля дзяржархіва