Паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне»
22 красавіка 2025г. спецыялістамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне для навучэнцаў установы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж» была арганізавана дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Перад паказам фільма з уступным словам выступіла загадчык аддзела Святлана Заруба, якая распавяла прысутным аб працэсе стварэння фільма, цяжкасцях, з якімі сутыкнуліся Аўтары, асноўных этапах Вялікай Айчыннай вайны, якія дэманструюцца ў фільме.
Навучэнцы каледжа сталі відавочцамі подзвігаў і гераізму савецкіх салдат, пачынаючы з нападу Германіі на Савецкі Саюз і заканчваючы поўным разгромам ворага на яго тэрыторыі.
Таксама падчас кіналекторыя навучэнцам была прадстаўлена выстава «Памятаем кожнага героя», на якой экспануюцца копіі архіўных дакументаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў архіве.
![]() |
1. Выступленне загадчыка аддзела С.У.Зарубы падчас кіналекторыя |
![]() |
2. Навучэнцы каледжа падчас прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |