«Юны архівіст»: урок патрыятызму ў Перасвятоўскай базавай школе Рэчыцкага раёна
17 лістапада 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы правёў занятак у Перасвятоўскай базавай школе Рэчыцкага раёна, прысвечаны 82-годдзю вызвалення Рэчыцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Архівісты расказалі навучэнцам аб ходзе вызвалення ад фашызму Рэчыцкага раёна, у прыватнасці, іх вёскі Перасвятое, з якой Чырвоная армія выгнала фашыстаў за дзень да свайго прыходу ў Рэчыцу – 17 лістапада 1943 года. Увазе аўдыторыі былі прадстаўлены архіўныя дакументы, фатаграфіі і выданні з навукова-даведачнай бібліятэкі архіва па тэме ўрока. Таксама ў класе адбыўся паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», які падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і змястоўвае кадры наступу савецкіх войск у Рэчыцкім раёне.
![]() |
| 1. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка расказвае навучэнцам сярэдняй школы №8 г.Рэчыцы аб вызваленні Рэчыцы і Рэчыцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў |
![]() |
![]() |
| 2-3. У час паказа фільма БДАКФФД «Вызваленне» |


