Кіналекторый ў рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі»

У рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» і рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» 3 траўня 2024 года на базе Полацкай дзяржаўнай гімназіі №2 і Сярэдняй школы №14 імя М.С. Грыневіча г.Полацка супрацоўнікамі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку праведзены кіналекторый. Быў прагледзены дакументальны фільм-кінахроніка «Вызваленне», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў на аснове архіўнай кінахронікі.

На здымку: Кіналекторый для навучэнцаў г.Полацка