Сустрэча з навучэнцамі і педагогамі Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

29 кастрычніка 2024 года ў рамках акцыі «Архивы-школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбылася сустрэча з навучэнцамі і педагогамі Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.

З прывітальным словам перад гасцямі выступіў намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок.

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавяла аб яго гісторыі, структуры, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў.

Падчас экскурсіі госці азнаёміліся з працай чытальнай залы, выставачнай і публікацыйнай дзейнасцю архіва.

Навучэнцы і педагогі наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе І.У.Дарагуш азнаёміла іх з дакументамі з асабістых архіваў дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У сховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм В.Ю.Юркевіч, правяла гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёміла з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, фотаальбомамі і інш. дакументамі.

Для развіцця цікавасці да вывучэння роднага краю гасцям архіва былі прадстаўлены паселеныя спісы хатніх домаўладальнікаў і ведамасці навучэнцаў школ Уздзенскага раёна Мінскай акругі (па дадзеных Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 года і Усесаюзнай школьнага перапісу 1927 года).

У завяршэнні сустрэчы дырэктар Уздзенскага раённага архіва Ж.Л.Рацкевіч падзякавала НАРБ за арганізацыю экскурсіі.

 

1. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок выступае перад гасцямі
2. Навучэнцы і педагогі падчас наведвання архіва
3. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае пра гісторыю архіва
4. Загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм В.Ю.Юркевіч азнаямляе навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў
5. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш азнаямляе навучэнцаў з дакументамі з асабістых фондаў
6. Навучэнцы і педагогі падчас наведвання сховішча фондаў асабістага паходжання
7. Дырэктар Уздзенскага раённага архіва Ж.Л.Рацкевіч дзякуе намесніку дырэктара НАРБ за арганізацыю і правядзенне экскурсіі