Акцыя «Архівы – школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

17.02.2026 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» для навучэнцаў 1-2-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №14 г.Ліды», якія наведваюць школьны лагер, праведзены заняткі «Знаёмства з архівам», на якіх навучэнцы даведаліся пра гісторыю архіва, пазнаеміліся з асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці, архіўнымі фондамі, працай чытальнай залы. Таксама супрацоўнікі арганізавалі для навучэнцаў майстар-класы «Я вучуся пісаць пяром» і правялі аглядныя экскурсіі па архіве. Школьнікі даведаліся аб новай для сябе прафесіі і нават змаглі паспрабаваць сябе ў ролі архівістаў.

 

1. Школьнікі падчас правядзення ўрокаў і экскурсій.
2. Школьнікі падчас правядзення майстар-класаў.