Рэспубліканскі суботнік у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі
Суботнік – гэта добраахвотная калектыўная праца, накіраваная на выкананне грамадска карыснай працы. Удзел у суботніку дапамагае людзям адчуць сябе часткай агульнасці, садзейнічае ўмацаванню духу калектыву і паляпшэнню навакольнага асяроддзя.
25 кастрычніка 2025 г. работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» ў рамках Года добраўпарадкавання прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку.
Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел 23 работнікі архіва. Таксама работнікі архіва прынялі ўдзел у суботніку ў Дэпартаменце па архівах і справаводстве.
У дзень суботніка работнікамі архіва былі выкананы наступныя работы: праведзена ўборка службовых памяшканняў пасля рамонтных работ і ўборка працоўных месцаў; у сховішчах № 1 абяспылена больш за 60 каробак захоўвання.
Усе грошы, заробленыя падчас суботніка, будуць пералічаны ў бюджэт у парадку, устаноўленым Міністэрствам фінансаў.
![]() |
| 1. Работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» перад пачаткам суботніка |
![]() |
| 2. Работнікі аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду падчас уборкі працоўных месцаў |
![]() |
| 3. Навядзенне парадку ў складскім памяшканні архіва |
![]() |
| 4. Праца ў архівасховішчы № 1 |
![]() |
| 5. Работнікі аддзела забеспячэння захаванасці і ўліку дакументаў падчас уборкі працоўнага кабінета |
![]() |
| 6. Праца ў аддзеле інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій |
![]() |
| 7. Праца ў аддзеле інфармацыі і выкарыстанні дакументаў |






