Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці падрыхтаваў віртуальную выставу «Добраўпарадкаванне – справа ўсіх і кожнага» ў рамках Года добраўпарадкавання

2025 год у Рэспубліцы Беларусь адкрывае пяцігодку якасці і аб’яўлены Годам добраўпарадкавання. Гэты год закліканы аб’яднаць намаганні дзяржавы і грамадства па далейшым паляпшэнні якасці жыцця, а таксама з’яўляецца напамінам, што кожная вулачка і мястэчка нясе за сабой сваю гісторыю і становіцца спадчынай для будучых пакаленняў.

На працягу многіх гадоў у Мінскай вобласці рэалізуюцца мерапрыемствы па азеляненні, санітарнай ачыстцы і добраўпарадкаванні. Прыводзяцца ў парадак будынкі, дарожныя пуці і многае іншае. Уладкоўваюцца зоны адпачынку, водныя аб’екты і г.д.

У рамках Года добраўпарадкавання супрацоўнікамі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці падрыхтавана віртуальная выстаўка.

Выстаўка размешчана на сайце дзяржархіва па спасылцы.