Правядзенне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі занятку гуртка «Юны архівіст»
19 лютага 2024 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 27» г. Мінска адбыўся чарговы занятак гуртка «Юны архівіст».
Перад вучнямі старэйшых класаў школы выступіў вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі Уладзімір Дзянісаў. Тэмай занятку стала «Правядзенне выбараў у органы гарадскога самакіравання г. Мінска ў XIX – начале ХХ стст.».
Удзельнікі гуртка азнаеміліся з электроннымі і папяровымі копіямі дакументаў, прысвечаных выбарам у Мінскую гарадскую думу і на пасаду кіраўніка горада – Мінскага гарадскога галавы, а таксама дэпутатаў у Дзяржаўную думу Расійскай імперыі ў пачатку ХХ ст. і ва Усерасійскі Устаноўчы сход у 1917 гаду.
Навучэнцы з вялікай зацікаўленасцю ўдзельнічалі ў працы гуртка, задавалі шматлікія пытанні.
![]() |
Балаціровачны ліст на пасаду Мінскага гарадскога галавы ад 18 студзеня 1890 г. |
![]() |
Клятвеннае абяцанне абранага на пасаду Мінскага гарадскога галавы графа Карла Чапскага ад 10 красавіка 1890 г. |
![]() |
Супрацоўнік НГА Беларусі Уладзімір Дзянісаў вядзе гурток |