Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні мерапрыемстваў у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст», рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы- Школе»

14 лютага 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе», а таксама ў рамках рэспубліканскай акцыі «Юны архівіст» для навучэнцаў 4 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Крычава» была праведзена тэматычная гутарка «Афганістан – жывая памяць» і падрыхтавана мабільная выстава прымеркаваная да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 36-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Вікторыя Кандраценка расказала школьнікам аб сумесных ваенных дзеяннях савецкіх войскаў і ўрадавых войскаў Афганістана, аб адвазе тых, хто змагаўся і цяжкіх умовах, у якіх ім даводзілася ваяваць, аб дапамозе, якую аказвалі савецкія воіны мясцоваму насельніцтву. Доўжылася гэтая вайна доўгія дзесяць гадоў.

З Магілёўскай вобласці на тую вайну патрапілі больш за 3.5 тысячы чалавек, 118 з іх дадому не вярнуліся, сямёра з іх былі нашымі землякамі. Маладыя хлопцы загінулі на чужой, негасціннай зямлі, пакінуўшы аб сабе толькі добрую памяць ды па ордэне Чырвонай Зоркі, якім быў узнагароджаны з іх пасмяротна. Гэта Віктар Валчкоў, Сяргей Дубровін, Уладзімір Карпаў, Леанід Краўцоў, Сяргей Лугавы, Ігар Маслянкоў і Юрый Галаўнёў.

На фота: Вікторыя Кандраценка пры правядзенні тэматычнай гутаркі «Афганістан – жывая памяць» і прэзентацыі мабільнай выставы «Тыя, каго выбрала час».