Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадстаўляе кніжна-дакументальную выставу «Сцяна мужнасці супраць агню вайны: да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абароны Брэсцкай крэпасці»

12 чэрвеня 2026 года адкрылася кніжна-дакументальная выстава «Сцяна мужнасці супраць агню вайны: да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абароны Брэсцкай крэпасці», арганізаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

22 чэрвеня 1941 года – самы доўгі і страшны дзень, які падзяліў жыццё мільёнаў людзей нашай краіны на «до» і «пасля». Падзеям, якія сталі вогненнай мяжой паміж мірам і вайной, сёлета спаўняецца 85 гадоў.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 80 дакументаў і выданняў: энцыклапедыі, навуковыя, навукова-папулярныя, літаратурна-мастацкія выданні, альбомы, якія распавядаюць пра вырашальныя баявыя дзеянні савецкіх узброеных сіл у першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны, пра тыя цяжкія ўмовы, у якіх давялося змагацца савецкім войскам у сувязі з вераломным нападам на СССР гітлераўскай Германіі, пра масавы гераізм савецкага воіна.

Адкрывае экспазіцыю раздзел «Першы ўдар і першае эха вайны». Ён распавядае пра вайну, перамогі і няўдачы, баявы і працоўны подзвіг савецкага народа, які адолеў фашызм. Тут экспануюцца выданні твораў класікаў беларускай літаратуры, у якіх тэма першых дзён вайны на беларускай зямлі гучыць з асаблівым драматызмам і болем за родны край.

Выданні, прадстаўленыя ў раздзеле, прысвечаным гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці, прапануюць факты, архіўныя дакументы і фотаздымкі, якія распавядаюць пра незломную абарону мужнасць яе ўдзельнікаў і стварэнне Музея абароны Брэсцкай крэпасці.

Асобны раздзел выставы «Цытадэлі мужнасці» прысвечаны 42 населеным пунктам нашай краіны, якія сталі сімвалам стойкасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кожны з гэтых гарадоў і пасёлкаў заслужана адзначаны ганаровым вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Гэты знак узнагароды быў заснаваны 6 кастрычніка 2004 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі да 60-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў на выставе копіі архіўных дакументаў, сярод якіх разведвальныя зводкі і спецпаведамленні, пратакол пасяджэння Бюро ЦК КП(б)Б аб нападзенні Германіі на СССР, пастановы Ваеннага Савета Заходняй Асаблівай Ваеннай Акругі, і іншыя.

Мэта дадзенай выставы — актуалізацыя гісторыка-дакументальнай спадчыны Вялікай Айчыннай вайны, захаванне праўды пра падзеі першых дзён фашысцкага нашэсця, а таксама даніна глыбокай павагі і памяці воінам, якія праявілі непрыкладную мужнасць пры абароне рубяжоў Радзімы.

 

1. Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка распавядае пра архіўныя дакументы на выставе карэспандэнту агенцтва «Мінск – Навіны»
2. Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка прадстаўляе выставу архіўных дакументаў
3-4. Знаёмства наведвальнікаў выставы з архіўнымі дакументамі
5-6. Архіўныя дакументы на выставе
7. Кніжна-дакументальная выстава