Дзяржархівам Віцебскай вобласці арганізавана тэматычнае мерапрыемства «Сіла закона – сіла дзяржавы»

Напярэдадні 15 сакавіка – Дня Канстытуцыі ў рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікамі Дзяржархіва Віцебскай вобласці на базе бібліятэкі УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» для студэнтаў 1 курса было праведзена тэматычнае мерапрыемства «Сіла закона – сіла дзяржавы».

У рамках мерапрыемства адбыліся лекцыі «Гісторыя нашай Канстытуцыі» і «Сімвалы мінулага – гонар сучаснасці», арганізаваны квэст.

У сваім выступленні «Гісторыя нашай Канстытуцыі» намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай Таццяна Буевіч адзначыла, што адной з ключавых дат у гісторыі суверэннай Беларусі з’яўляецца 15 сакавіка 1994 года. У гэты дзень была прынята Канстытуцыя, якая ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы. Яе з’яўленню папярэднічалі Статуты Вялікага Княства Літоўскага і беларускія канстытуцыі савецкай эпохі 1919, 1927, 1937, 1978 гадоў, якія заклалі асновы беларускай дзяржаўнасці.

Загадчыца аддзела ІПС і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Алена Бондарава ў сваім выступленні па тэме «Сімвалы мінулага – гонар сучаснасці» адзначыла, што згодна з артыкулам 19 Канстытуцыі сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Студэнты даведаліся шмат цікавага аб дзяржаўных сімвалах. Гісторыя стварэння кожнага з іх звязана з Віцебшчынай.

Студэнтам нагадалі, што эталонная выява Дзяржаўнага герба і флага Рэспублікі Беларусь захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, а эталонны запіс Дзяржаўнага гімна – у Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў.

Для замацавання матэрыялу студэнты першага курса ветэрынарнай акадэміі прайшлі квэст «А ці ведаю я нашу Канстытуцыю?». Пераможцы былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі – выданнямі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці і сувенірамі.

 

1-2. Тэматычнае мерапрыемства «Сіла закона – сіла дзяржавы», прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арганізаванае Дзяржархівам Віцебскай вобласці, адбылося ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
3. Для замацавання матэрыялу студэнты першага курса ветэрынарнай акадэміі прайшлі квэст «А ці ведаю я нашу Канстытуцыю?».
4. «Гісторыя нашай Канстытуцыі» – выступленне намесніка дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай Таццяна Буевіч.
5. У зале падчас мерапрыемства «Сіла закона – сіла дзяржавы», арганізаванага Дзяржархівам Віцебскай вобласці ў бібліятэцы УА «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны».
6. Узнагароджанне пераможцаў квэста «А ці ведаю я нашу Канстытуцыю?»