Правядзенне мерапрыемства ў рамках акцыі «Архівы – школе» для навучэнцаў ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска»
1 верасня 2025 г. работнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі – намеснік загадчыка аддзела М.В.Гарэлік правёў занятак з навучэнцамі 10 класаў Гімназіі №1 г.Дзяржынска ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» па тэме адзінага ўрока, прысвечанага Дню ведаў (1 верасня) «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню».
У ходзе ўрока навучэнцы даведаліся аб рабоце, якая праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў па папулярызацыі архіўных дакументаў, рабоце са СМІ і ў Інтэрнэт-прасторы, выставачных і публікацыйных праектах БДАКФФД, якія сведчаць аб намаганнях архіва ў напрамках садзейнічання захаванню гістарычных дакументаў. Дзеці таксама азнаёміліся з гісторыяй БДАКФФД і ключавымі аспектамі дзейнасці сучаснага архіва.
![]() |
