Экскурсія па Нацыянальным архiве Рэспублiкi Беларусь для ўдзельнікаў фотапрактыкума «Пазітыў»

25 лістапада 2025 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) наведалі ўдзельнікі фотапрактыкума «Пазітыў» Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г.Мінска.

Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў i інфармацыі НАРБ Маргарыта Анатольеўна Старасценка правяла экскурсію па архіве, расказала пра яго гісторыю, склад і асаблівасці захоўвання дакументаў, работу ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі госцi азнаёміліся з выданнямі НАРБ, фотадакументальнымі выставамі «Вясна Перамогі», «Добраўпарадкаванне краіны праз прызму часу», «Вянок усіх каштоўнасцей – Сям’я».

Таксама госці наведалі сховішчы НАРБ, дзе азнаёміліся з дакументамі партызанскіх фарміраванняў і эталонамі Дзяржаўных герба і флага Рэспублікі Беларусь.

 

1. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка расказвае пра гісторыю архіва
2. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка расказвае пра гісторыю архіва
3. Удзельнікі экскурсіі азнаёмяцца з выставачнай і публікацыйнай дзейнасцю НАРБ