13 мая 2026 г. у рамках акцыі «Архівы – Школе» і праекта «Юны архівіст» у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці быў арганізаваны семінар-практыкум для студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава

На семінарах-практыкумах студэнты спецыяльнасці «Гістарычная адукацыя» азнаёміліся з гісторыяй архіўнай справы ў Беларусі, асноўнымі задачамі і напрамкамі дзейнасці сучаснага архіва, атрымалі ўяўленне аб арганізацыі архіўна-даследчай работы ў чытальнай зале архіва, а таксама даведаліся аб асноўных спосабах пошуку інфармацыі аб сваяках з выкарыстаннем архіўных дакументаў. Падчас мерапрыемства хлопцы і дзяўчаты наведалі стэндавую выставу дакументаў «Вцебскія ткачыхі і вышывальшчыцы», а аглядная экскурсія дазволіла студэнтам пабываць у архівасховішчы былога партыйнага архіва.

 

1. Студэнты ВДУ імя П.М.Машэрава наведалі стэндавую выставу «Віцебскія ткачыхі і вышывальшчыцы»
2. Выстава «Віцебскія ткачыхі і вышывальшчыцы»
3. У адным з архівасховішчаў