Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна экскурсіі і лекцыі для навучэнцаў ДУА «СШ №7 г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы-школе»
18 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна былі праведзены лекцыя і экскурсія для вучняў пачатковых класаў прышкольнага лагера ДУА «СШ №7 г.Гродна». У ходзе мерапрыемстваў навучэнцы азнаёміліся з работай архіва, убачылі арыгінальныя гістарычныя архіўныя дакументы, наведалі выставачную залу і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкай архіўных дакументаў. Дзеці даведаліся аб метадах рэстаўрацыі дакументаў, што дазволіла ім лепш зразумець, як захаваць гістарычную і культурную каштоўнасць гэтых матэрыялаў.
![]() |
1. Навучэнцы падчас лекцыі. |
![]() |
2. Наведвальнікі ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкай архіўных дакументаў. |