На канікулах – у БДАМЛМ

29 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» вядучым архівістам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Мізон Наталляй Аляксандраўнай была праведзена экскурсія для навучэнцаў 11-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №138 г.Мінска».

Вучням расказалі пра ролю архіваў як дакументальных крыніц, азнаёмілі з гісторыяй архіўнай справы Беларусі, расказалі аб стварэнні архіва-музея літаратуры і мастацтва.

У канцы экскурсіі вучні высока ацанілі ролю архіваў у жыцці грамадства і краіны.

 

1 – Навучэнцы 11-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №138 г. Мінска»
2 – Вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Мізон Наталля Аляксандраўна праводзіць экскурсію