Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у адкрыцці абласнога марафону «Дарогі Перамогі», прысвечанага 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
19 лютага 2025 года ў Віцебску стартаваў абласны марафон «Дарогі Перамогі», прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Арганізатары марафона – Віцебскі абласны выканаўчы камітэт і Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна.
Марафон накіраваны на захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, фарміраванне павагі да гераізму і подзвігаў савецкага народа, захаванне памяці аб Перамозе праз паэтычнае асэнсаванне ваенных падзей. Асноўная мэта Марафона – выхаванне патрыятызму і павагі да гісторыі Беларусі сярод жыхароў Віцебскай вобласці ўсіх узростаў шляхам уключэння іх у актыўны ўдзел у мерапрыемствах, звязаных з чытаннем вершаў аб Вялікай Айчыннай вайне.
У адкрыцці марафона прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.
У рамках марафону паказаны хроніка-дакументальны фільм «Вызваленне Віцебска», падрыхтаваны БДАКФФД.
![]() |
1. Супрацоўнікі архіва намеснік дырэктара Буевіч Таццяна і вядучы архівіст Богуш Крысціна перад пачаткам мерапрыемства. |
![]() |
2. Намеснік дырэктара Буевіч Таццяна чытае ўрывак «Переправа» з паэмы А.Твардоўскага «Василий Теркин» |