Акцыя «Архівы-школе» ў БДАМЛМ для вучняў 9-х класаў ДУА «Самахвалавіцкая сярэдняя школа»
17 красавіка 2024 г . у рамках Рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ксенія Віктараўна Цынкевіч правяла аглядную экскурсія для навучэнцаў 9-х класаў ДУА «Самахвалавіцкая сярэдняя школа».
Дзеці даведаліся, як захоўваюцца і апісваюцца дакументы, пазнаёміліся з гісторыяй архіва-музея і яго значнасцю ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. Ім распавялі пра тое, якія дакументы можна знайсці ў архіве-музеі і якія гістарычныя падзеі адлюстраваны ў іх.
Школьнікі задавалі шмат пытанняў і былі вельмі зацікаўленыя. Мы спадзяемся, што гэтая экскурсія дапаможа ім лепш зразумець важнасць архіваў і іх ролю ў захаванні гісторыі.