Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» А.М.Сушчэвіч прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «26 красавіка – Дзень трагедыі Чарнобыльскай АЭС»

26 красавіка 2024 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) А.М.Сушчэвіч прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «26 красавіка – Дзень трагедыі Чарнобыльскай АЭС», якая праходзіла на базе ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля».

Экспертамі выступілі: А.М.Сушчэвіч, дырэктар ДАГв, П.А.Сташук, старшы інспектар цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, Л.А.Цірэшчанка, намеснік галоўнага абласнога санітарнага ўрача, ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама школьнікі і педагогі ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля».

Мэта мерапрыемства – успомніць пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС, якая стала страшнай трагедыяй для чалавецтва і забрала велізарную колькасць жыццяў, якая нанесла велізарны ўрон экалогіі краіны, а таксама фармаванне грамадзянскай адказнасці і патрыятычнага выхавання навучэнцаў на прыкладзе прычын і наступстваў Чарнобыльскай аварыі.

Падчас працы дыялогавай пляцоўкі ўдзельнікі разам з запрошанымі гасцямі паразмаўлялі пра гісторыю стварэння станцыі, прасачылі хроніку падзей таго трагічнага дня. У жывым дыялогу абмеркавалі гераічны подзвіг ліквідатараў аварыі, прычыны яе ўзнікнення, а таксама паразважалі, наколькі небяспечная радыяцыя і які разбуральны ўплыў аказаў выбух на чалавецтва і прыроду.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства сышліся на думцы, што подзвіг, які здзейснілі ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ніколі не будзе забыты! Трэба памятаць пра Чарнобыль дзеля будучыні, ведаць пра небяспеку радыяцыі і рабіць усё, каб падобныя катастрофы ніколі больш не паўтараліся.