Аб правядзенні ўрока спецыялістамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне ў рамках акцыі «Архівы – школе»

8 мая 2025 г.у рамках акцыі «Архівы – школе» Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне наведалі навучэнцы 9 «В» класа сярэдняй школы №2 г.Кобрына.

Супрацоўнікі архіва правялі ўрок пад назвай «Пераможны май», падчас якога была праведзена віктарына «Полымя вайны» і ажыццёўлены паказ агляду Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь «Памяць у лічбах», падрыхтаванага да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вучням таксама быў прадэманстраваны дакументальны фільм БДАКФФД «Гісторыя Вялікай Перамогі».

 

1. Вучні падчас урока «Пераможны май»
2. Дзеці за праглядам агляду «Памяць у лічбах»
3. Навучэнцы падчас дэманстрацыі дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»