Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для вучняў 5 «А» класа ДУА « Гімназія № 5 імя В.С. Караткевіча г.Гродна»

4 лістапада 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» праведзены лекцыя і экскурсія для вучняў 5 «А» класа ДУА «Гімназія № 5 імя У.С. Караткевіча г.Гродна». Пад час лекцыі навучэнцы даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, убачылі шэраг цікавых спраў. Пад час экскурсіі наведалі выставачную залу, архівасховішча і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.

 

1. Навучэнцы пад час лекцыі.
2. Знаёмства з «вуголком архівіста»