Напярэдадні Дня ведаў архівісты Занальнага дзяржархіва у г.Маладзечне падрыхтавалі дакументальную выставу

Напярэдадні Дня ведаў супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» падрыхтавалі дакументальную выставу, прысвечаную юбілеям адкрыцця ўстаноў адукацыі г.Маладзечна. Юбілей сімвалізуе пачатак адукацыйнай місіі ўстановы, яе ўклад у развіццё грамадства і падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў.

У выставе не толькі дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве, але і артыкулы рэгіянальных газет. Тут і «65-годдзе адкрыцця УА «Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж» Белкаапсаюза», «70-гадовы юбілей ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Маладзечна», і «60 гадоў першаму медыцынскаму вучылішчу»…

Юбілей адкрыцця ўстаноў адукацыі – гэта не толькі магчымасць адсвяткаваць мінулае, але і шанц зазірнуць у будучыню, вызначыць новыя мэты і задачы для далейшага развіцця.

 

1. Знаёмства з выставай
2. Пастанова Света Міністраў Беларускай ССР ад 11 ліпеня 1958 г.№472, у якой гаворыцца аб адкрыцці з 1 верасня 1959 года ў г.Маладзечне кааператыўнага тэхнікума
3. Рашэнне Выканкама Маладзечанскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных №452 ад 8 верасня 1954 г.«Аб адкрыцці сярэдняй школы №4»