Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве БДАМЛМ з ДУА «Сярэдняя школа №44 імя Якуба Коласа г.Мінска»
18 лютага 2025 года, у рамках рэалізацыі пілотнага праекта «Юны архівіст» і рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе», дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №44 імя Якуба Коласа г.Мінска» Вольгай Уладзіміраўнай Лавыш.
У ходзе мерапрыемства былі дасягнуты дамоўленасці аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве з мэтай фарміравання маральна-патрыятычных настрояў, павышэння грамадзянскай свядомасці і актыўнай грамадзянскай пазіцыі сярод навучэнцаў.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алена Валер’еўна Гнюсевіч сумесна з вучнямі 5 класа правялі экскурсію па школьным музеі «Літаратурны пакой Якуба Коласа», які дзейнічае з лістапада 1969 г. Расказалі пра экспанаты і каштоўныя дакументы, якія беражліва захоўваюцца ў музеі.
Далучэнне навучэнцаў да беларускай нацыянальнай культуры будзе садзейнічаць выхаванню ў дзяцей каштоўнасных адносін да сваёй краіны і прыналежнасці да яе.
![]() |
1. Экспанаты школьнага музея |
![]() |
2. А.А.Макарэнка і А.В.Гнюсевіч з вучнямі 5 класа |