Аб паказе фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ва ўстановах сярэдняй адукацыі Аршанскага рэгіёна
17-18 красавіка 2025 г. установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» у дзяржаўных установах адукацыі «Сярэдняя школа № 16 г.Оршы» і «Сярэдняя школа № 8 г.Оршы» для навучэнцаў 7, 11 класаў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» (працягласцю 20 хвілін 46 секунд), створанага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Перад пачаткам паказу вядучы архівіст Дзяржархіва ў г.Оршы Ю.І.Градоўка расказала юнакам аб асноўных падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб якіх распавядаецца ў фільме, аб подзвігу шматнацыянальнага савецкага народа, які наблізіў Вялікі дзень – 9 траўня.
![]() |
1. Паказ фільма Гісторыя Вялікай Перамогі |
![]() |
2. Вучні ДУА Сярэдняя школа № 16 г.Оршы падчас прагляду фільма |
![]() |
3. Вучні ДУА Сярэдняя школа № 8 г.Оршы падчас прагляду фільма |