«Архівы – школе!». У рамках рэспубліканскай акцыі маладзечанскія архівісты абнародавалі копіі лістоў-успамінаў былых вязняў канцлагера «Шталаг-342»
Занальным дзяржаўным архівам у г.Маладзечне вядзецца пастаянная работа па выяўленні малавядомых фактаў. У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў асаблівы фокус – на дакументы, якія адносяцца да перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У фондзе архіва знойдзены копіі лістоў-успамінаў былых вязняў канцлагера Шталаг-342, у мемуарах – неўпрыгожаная праўда аб рабскай паднявольнай працы, жорсткіх здзеках і забойствах, спробах уцёкаў і веры ў савецкага салдата.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» перад навучэнцамі з прэзентацыяй, падрыхтаванай па ўспамінах былых вязняў канцлагера «Шталаг-342», выступіла дырэктар архіва І.З.Пудакевіч. Рукапісныя апісанні страшных падзей, віртуальна пагрузілі навучэнцаў у тыя эпізоды канцлагернага жыцця: лісты апісваюць невыносныя ўмовы ўтрымання, бедны рацыён «харчавання», непасільная, цяжкая праца, хваробы і факты несправядлівай расправы і генацыду – непадробную цікавасць у гімназістаў, прымусіла задумацца аб трагічных старонках гістарычнага мінулага.
– Сёння, калі недружалюбныя краіны здольныя на перапісванне гісторыі, скажэнне фактаў мінулага, – дэманстрацыя гістарычнай праўды набывае новы сэнс. Вядома, уразлівым застаецца маладое пакаленне, якое неабходна выхоўваць на лепшых прыкладах гераічнага мінулага, каб школьнікі не толькі ведалі, як кавалася Перамога, але і разумелі, якім і коштам яна дасталася. Трэба, каб дзеці не забываліся на подзвіг ветэранаў, удзельнікаў тых падзей, шанавалі іх памяць і, галоўнае, ганарыліся тым, што жывуць у мірнай Беларусі.
Даведачна: на тэрыторыі лагера смерці ў Маладзечне было знішчана больш за 33 000 ваеннапалонных і мірных жыхароў, а ўсяго праз «Шталаг-342» прайшло каля 70-80 тыс. чалавек.
![]() |
1. Дырэктар установы «занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» І.З.Пудакевіч |
![]() |
2. Падчас выступу І.З.Пудакевіч |
![]() |
3. Вучні гімназіі №10 г.Маладзечна |
![]() |
4. Фрагмент мемарыяльнага комплексу «Шталаг-342» |